Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эфір з Ганнай Соўсь: Ці істотна для заўзятараў, што КДБ курыруе біятлён?


Сёньня ў праграме:

Чаму на Алімпіядзе ў Сочы няма бел-чырвона-белых сьцягоў?

Як ставіцца да перамогі беларускіх спартоўцаў на гульнях у Сочы? Ці істотна для заўзятараў, што КДБ курыруе біятлён? Гэта ды іншае абмяркуем з заўзятарам Аляксеем Шыдлоўскім і блогерам Севярынам Квяткоўскім.

Былы амбасадар Ізраіля ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е ня згодны зь цяперашнім амбасадарам Ёсіфам Шагалам у пытаньні палітвязьняў.

Унівэрсытэты скарачаюць і нават спыняюць набор на беларускую філялёгію.

Хто зь беларускіх выпускнікоў паедзе ў Сынгапур.

І чаму «Німфаманка» Ларса фон Трыера не даедзе да Ваўкавыску.

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG