Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Алімпіяда прэзэнтуе «новую Расею»?


Трансьляцыя на сайце Радыё Свабода 13 лютага 2014 году а 14-й гадзіне

Ці сталі сёлетнія Алімпійскія гульні ўсясьветным спартовым сьвятам? Чыё яно ў Сочы: спартоўцаў, турыстаў, мясцовых жыхароў ці расейскага прэзыдэнта?

Чаму цырымонія адкрыцьця Гульняў была такой манумэнтальнай і багатай? Што перадусім убачылі гледачы ў спэктаклі: рысы «новай Расеі» ці рэанімацыю імпэрскіх і савецкіх мітаў, сымбаляў?

Ці гэтак жа пераможна, як шоў адкрыцьця, выглядае расейская зборная каманда? Ці адпавядае яе моц амбіцыям?

Чаму ня цалкам запоўненыя трыбуны на бальшыні спаборніцтваў і чаму расейскія заўзятары радуюцца не перамогам спартоўцаў іншых краінаў, а іхным паразам?

Чаму Аляксандар Лукашэнка так доўга затрымаўся на Алімпіядзе? Хіба ў яго няма клопатаў у Беларусі? Што для менскага хакейнага чэмпіянату ён возьме з сочынскага досьведу, і чым яму не дагадзілі зялёныя штаны нацыянальнай алімпійскай формы?

Нарэшце — якія яшчэ шанцы на мэдалі маюць беларускія алімпійцы? І ці не растане ўвогуле сьнег у субтрапічнай сталіцы зімовай Алімпіяды яшчэ да яе завяршэньня?

Пасьля амаль тыдня Гульняў сваімі меркаваньнямі дзеляцца экспэрт у міжнародных пытаньнях Андрэй Фёдараў і аглядальнік Радыё Свабода Ўладзімер Глод. Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG