Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская песьня стала гімнам барыкадаў у Кіеве


Песьня Тацяны Беланогай «Дзеці неба» стала гімнам для людзей, якія стаяць на барыкадах у рэвалюцыйным Кіеве. Пра гэта распавёў беларускі ўдзельнік Эўрамайдану.

Youtube-канал «VideoProtest», які прысьвечаны ўкраінскім пратэстам і зьмяшчае эксклюзіўныя відэа зь месцаў падзей, распачаў праект «Вячоркі на барыкадах».

У сэрыі кароткіх фільмаў плянуецца распавядаць пра людзей на барыкадах і іхнія жыцьцёвыя гісторыі.

Героем першых відэа стаў беларус Анатоль. Ён жыў у Польшчы апошнія пяць гадоў, а як толькі пачалася рэвалюцыя ва Ўкраіне — узяў гітару і прыехаў на Майдан. Са сьнежня ён у намётавым мястэчку, пільнуе кардоны Майдану і сьпявае песьні хлопцам, якія стаяць на начных дазорах.

У відэасюжэце Анатоль распавядае пра жыцьцё намётавага мястэчка і перажытыя за гэтыя некалькі месяцаў падзеі, якія зрабілі жыхароў Майдану «дзецьмі неба».

Анатоль сьпявае на Майдане, сярод іншага, «Маю зямлю» Лявона Вольскага. А песьня «Дзеці неба», якую ў 2006 годзе напісала ягоная сяброўка Тацяна Беланогая, па словах героя відэа, ужо стала гімнам барыкадаў.





Песьня «Дзеці неба» ў выкананьні Тацяны Беланогай
XS
SM
MD
LG