Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Клічко пагадзіўся на дэбаты зь Януковічам


Віталь Клічко

Віталь Клічко

Лідэр партыі «Ўдар» Віталь Клічко заявіў у эфіры 5 каналу, што ён гатовы ўдзельнічаць у прапанаваных яму дэбатах зь Віктарам Януковічам у тэлеэфіры аднаго з украінскіх тэлеканалаў.

Клічко заявіў, што ён «ні ў якім разе не адмовіўся» ад дэбатаў зь Януковічам:

«Такую прапанову Януковіч зрабіў мне на апошняй нашай сустрэчы. Я адразу адказаў, што я гатовы да такіх дэбатаў. І апошні раз на Майдане я казаў, што гэта добра. Але было б вельмі добра, калі б ён змог прыйсьці на Майдан, каб падыскутаваць, бо ў нас ёсьць шмат пытаньняў.

Мы бачым, што Януковіч гатовы, я ўпэўнены, што гэтыя дэбаты мы павінны правесьці.

Але было б вельмі добра, калі б ён знайшоў мужнасьць і зрабіў мужны крок — датэрміновыя выбары, і каб дэбаты мы правялі ў рамках прэзыдэнцкай кампаніі.

Але проста так прагаварыць — няма пытаньняў».

Такім чынам Клічко адказаў на паведамленьне, што прэзыдэнт Януковіч гатовы да дэбатаў зь ім на адным з агульнанацыянальных тэлеканалаў, але не на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве.

Перад тым у прэс-службе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што 25 студзеня падчас перамоваў лідэраў апазыцыі ў адміністрацыі кіраўніка дзяржавы Віктар Януковіч выклікаў Віталя Клічко на публічныя дэбаты і той выказаў згоду.

Апазыцыя ў прынцыпе жадае датэрміновых выбараў прэзыдэнта, хоць апошнія яе перамовы з уладай тычацца толькі зьмены Канстытуцыі, каб абмежаваць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

XS
SM
MD
LG