Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян і Сэул упершыню за сем гадоў селі за стол перамоваў


Прадстаўнікі Паўночнай Карэі і Паўднёвай Карэі сёньня ўпершыню за апошнія сем гадоў селі за стол перамоваў.

Сустрэча адбылася ў Пханмунчжоме на мяжы паміж дзьвюма дзяржавамі. Падрабязнасьці пра зьмест перамоў не паведамляюцца.

Нядаўна зьявілася інфармацыя аб тым, што Пхэньян і Сеул дасягнулі пагадненьня аб арганізацыі ў другой палове лютага сустрэчы сваякоў, разлучаных пасьля заканчэньня Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў. Аднак Паўночная Карэя прыгразіла адмяніць гэтае доўгачаканае для карэйцаў спатканьне, асудзіўшы палёт амэрыканскага стратэгічнага бамбавіка B-52 паблізу тэрыторыі Карэйскага паўвострава на мінулым тыдні.

Пхеньян таксама заклікаў Паўднёвую Карэю і ЗША адмяніць іх сумесныя штогадовыя вайсковыя вучэньні, назваўшы іх «рэпэтыцыяй вайны». Вашынгтон і Сэул абверглі гэтыя абвінавачаньні, заявіўшы, што на вучэньнях адпрацоўваецца ўзаемадзеяньне войскаў у мэтах абароны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG