Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд адмовіўся зьмякчыць Цімашэнцы рэжым утрыманьня


Партрэт Цімашэнкі на Эўрамайдане

Партрэт Цімашэнкі на Эўрамайдане

Суд у Харкаве адмовіўся задаволіць скаргу абароны экс-прэм'ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі на адмову камісіі Качаноўскі калёніі зьмяніць ёй ўмовы адбыцьця пакараньня.

У сьнежні мінулага году Цімашэнка падала ў адміністрацыю калёніі заяву аб зьмене рэжыму знаходжаньня, якое дапускае свабодны выхад у горад, аднак ёй у гэтым было адмоўлена.

«Дадзенае рашэньне будзе абскарджана ў апэляцыйным парадку. Абарона літаральна на днях падрыхтуе апеляцыю», – заявіў адвакат Цімашэнкі Аляксандар Плахатнюк пасьля абвяшчэньня рашэньня суду.

У 2011 годзе Цімашэнка была асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых пагадненьняў з Расіяй.
XS
SM
MD
LG