Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз і хрысьціянскія цэрквы распачынаюць праграму сацыялізацыі былых вязьняў


Вілмаш Сіклавары — амбасадар Вугоршчыны ў РБ; Майра Мора — амбасадар Эўразьвязу; Мікола Матрунчык — дырэктар міжканфэсіянальнай місіі «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне»

Вілмаш Сіклавары — амбасадар Вугоршчыны ў РБ; Майра Мора — амбасадар Эўразьвязу; Мікола Матрунчык — дырэктар міжканфэсіянальнай місіі «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне»

У амбасадзе Вугоршчыны прэзэнтацыя праекту «Садзеяньне інтэграцыі асобаў, якія вызваліліся з турмаў Беларусі»ў Менску адбылася .

Праект арганізаваны прадстаўніцтвам Эўразьвязу і дыпляматычным прадстаўніцтвам Вугоршчыны. Скіраваны ён на працаўладкаваньне былых зьняволеных, а ягонай рэалізацыяй зоймуцца недзяржаўныя арганізацыі «Вугорская экумэнічная служба дапамогі» і беларуская міжканфэсіянальная місія «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне».

Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора на прэзэнтацыі паведаміла:

«Гэты праект мае некалькі мэтаў: усталяваць партнэрства паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі структурамі дзеля супрацоўніцтва ў галіне рэінтэграцыі былых вязьняў у грамадзтва і працоўны рынак. А таксама — дапамагчы самім былым вязьням падвысіць кваліфікацыю і працаўладкавацца».

Паводле Майры Моры, Эўразьвяз адначасна рэалізуе ў Беларусі яшчэ два падобныя праекты: па інтэграцыі ў грамадзтва былых зьняволеных разам з Чырвоным крыжам, а таксама па інтэграцыі вязьняў зь ВІЧ-інфэкцыяй і дапамозе ім.
Перадусім наш клопат пра былых вязьняў — у тым ліку жанчын, якіх на волі ніхто не чакае і якія зарыентаваныя пэўны час пражыць пры манастырскіх гаспадарках

«Праграма працаўладкаваньня былых зьняволеных будзе арганізаваная ў трох абласьцях: Віцебскай, Гарадзенскай і Гомельскай. Перадусім наш клопат пра былых вязьняў — у тым ліку жанчын, якіх на волі ніхто не чакае і якія зарыентаваныя пэўны час пражыць пры манастырскіх гаспадарках», — гаворыць дырэктар беларускай міжканфэсіянальнай місіі «Хрысьціянскае сацыяльнае служэньне» Мікола Матрунчык.

«Усе тры пляцоўкі, на якіх будзе рэалізоўвацца наш праект, будуць мець экатэрапэўтычны зьмест. А менавіта — гаспадаркі па догляду пчол, вырошчваньні лекавых расьлінаў і вырошчваньні гародніны. Мы мяркуем, што сацыяльна адаптавацца былым вязьням напачатку дапаможа прырода. Таму будзем працаваць зь вязьнямі перад іхнім выхадам, зарыентоўваючы на нашую працу, і гэткім чынам рабіць адбор ахвотных. Праз нашыя цэнтры змогуць прайсьці рэабілітацыю дзясяткі чалавек».

Як паведаміў Мікола Матрунчык, праект Эўразьвязу для былых зьняволеных у Беларусі распачнецца ўжо вясной і будзе дзейнічаць цягам двух гадоў.

Штосуботы на сайце Радыё Свабода — новы выпуск праграмы «Свабода ў турмах».
XS
SM
MD
LG