Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачава заваявала першае алімпійскае золата


Беларуская біятляністка Дар’я Домрачава выйграла гонку перасьледаваньня.

Гэта другое золата ў скарбонцы беларускіх зімовых алімпійцаў за ўсю гісторыю выступленьня самастойнай камандай ад 1994 году.

Упершыню на найвышэйшую прыступку ўзьняўся чатыры гады таму ў Ванкувэры фрыстайліст Аляксей Грышын.

На чатырох стрэльбах Домрачава прамахнулася толькі адзін раз, на апошняй стральбе стоячы. Але на гэты момант яна ўжо апярэджвала найбліжэйшую канкурэнтку на 40 сэкундаў, і нават штрафное кола за промах ужо не магло пазбавіць яе золата.

У выніку яна апярэдзіла нарвэжку Бэргер, якая заняла другое месца, на 37 сэкундаў.

Дзякуючы перамозе Дар’і Домрачавай Беларусь адразу трапіла ў першую дзясятку краінаў, якія заваявалі алімпійскія ўзнагароды.

«Напярэдадні гэтай Алімпіяды перад мной стаяла пытаньне: ці зьяўляецца Дар’я Домрачава спартоўцам экстра-клясу? Каб быць спартоўкай экстра-клясу, мала быць тэхнічна кляснай спартоўкай і быць вельмі добра падрыхтаванай фізычна. Для гэтага яшчэ вельмі важна быць устойлівай псыхалягічна. Домрачава даказала, што яна вельмі ўстойлівая псыхалягічна. Ва ўсіх тэхнічных аспэктах яна таксама знаходзіццпа на высокім узроўні. Гэты залаты мэдаль ня быў нечаканасьцю, але стаў прыемным сюрпрызам», — заявіў Радыё Свабода спартовы журналіст Яўген Валошын.

На мінулых гульнях у Ванкувэры беларусы здабылі ўвесь мэдалёвы камплект — золата, срэбра і бронзу. Апошняя таксама была на рахунку Домрачавай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG