Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: апосталаў зьнялі на рэстаўрацыю. Упершыню за 350 гадоў


Скульптура апостала Паўла

Скульптура апостала Паўла

Двух драўляных апосталаў з фасаду Катэдральнага, былога езуіцкага, касьцёла сёньня зьнялі на рэстаўрацыю.

Пробашч Ян Кучынскі патлумачыў, што рэстаўрацыю будуць рабіць сумесна беларускія і польскія спэцыялісты. Драўляныя скульптуры былі ў крытычным стане, можна сказаць — у аварыйным, патлумачыў сьвятар.

Праўдападобна, яны стаяць на фасадзе з часоў пабудовы храма ў 1663 годзе і наўрад ці рэстаўраваліся раней, зазначыў ён.

Зьлева ў нішы (яна на здымку) стаяў апостал Пётар з ключом, справа — Павал з разгорнутай кнігай (на здымку ён ляжыць на доле).

Першы этап — прасушваньне статуй пры вулічнай тэмпэратуры. У памяшканьне іх заносіць нельга. У іх шмат вільгаці, і магчыма, што прасушваць давядзецца аж да лета, патлумачыў айцец Ян. Затым паверхню ачысьцяць ад фарбы, насыцяць дрэва хімічнымі сродкамі для лепшай захаванасьці.
Пустая ніша

Пустая ніша

XS
SM
MD
LG