Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пасьля збору подпісаў — у міліцыю


Падчас збору подпсіаў

Падчас збору подпсіаў

Позвы ў міліцыю на 12 лютага атрымалі лідэр Гарадзенскай арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч і сябры партыі Ежы Грыгенча, Руслан Кулевіч і Аляксандар Мунякін.

Паводле Васілевіч, у позвах напісана: іх выклікаюць з прычыны таго, што супраць іх вядзецца адміністрацыйны працэс. У якой канкрэтна справе, не пазначана.

Аляксандра Васілевіч зьвязвае гэта зь пікетам у мінулую пятніцу на вуліцы Ажэшкі ў Горадні, дзе ўсе яны зьбіралі подпісы за прэтэндэнтаў у кандыдаты, за адмену падатку на аўта і раздавалі партыйны бюлетэнь. На пікеце прысутнічаў і лідэр партыі Анатоль Лябедзька, ён таксама раздаваў мінакам бюлетэнь АГП.

Васілевіч: «Мяне гэты выклік вельмі зьдзіўляе, бо падчас нашага пікету дзяжурылі чалавек шэсьць у цывільным, спраўджвалі нашы дакумэнты, подпісы, фільмавалі ўсе падзеі на камэру. Яны ж бачылі, што ўсё адбывалася законна. Але раптам мы атрымалі позвы. Зрэшты, падобная сытуацыя і ў нашых калегаў у Берасьці, якіх таксама выклікалі ў міліцыю за тое, што праводзілі цалкам законны пікет».
XS
SM
MD
LG