Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцу лучніцы далі 15 гадоў


Канстанцін Казлоў
Канстанцін Казлоў

Забойцу вядомай беларускай лучніцы Ганны Сярдзечкінай далі 15 гадоў калёніі строгага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць 112 мільёнаў рублёў кампэнсацыі.

Справу разглядаў суд Заводзкага раёну Менску.

За забойства былой жонкі праграмісту Канстанціну Казлову пракурор запатрабаваў 15 гадоў зьняволеньня — максымум паводле 1 часткі 139 артыкулу аб забойстве, які выстаўлены падсуднаму.

Канстанцін Казлоў у судзе сваю віну прызнаў цалкам. Паводле яго, ён не плянаваў забойства былой жонкі, а задушыў яе ў выніку сваркі адносна тэрмінаў будучай сустрэчы з чатырохгадовым сынам.

Сястра Ганны Сярдзечкінай адмовілася паведаміць, ці будзе яна аспрэчваць вырак. Сябры Ганны адмовіліся камэнтаваць прысуд, але яны ня вераць, што забойца раскаяўся. Знаёмы Ганны і Канстанціна Матусевіч сказаў, што пакараньне завялікае і што маглі даць меней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG