Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскай мяжы ў беларусаў правяраюць пашпарты


Часовы пашпартны кантроль уведзены на ўезьдзе ў Расею для грамадзянаў Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў памежнай службе ФСБ Расеі.

Там патлумачылі, што праверка пашпартоў у грамадзянаў Беларусі абумоўленая ўзмоцненымі мерамі бясьпекі ў пэрыяд правядзеньня Алімпіяды і Паралімпійскіх гульняў.

«За апошні год мне давялося дастаткова часта перасякаць беларуска-расейскую мяжу. І сёньня першы раз сутыкнуўся на ёй з пашпартным кантролем — калі ў аўтобус увайшлі два дзядзькі ў форме і ўва ўсіх пасажыраў праверылі пашпарты (прытым нават заікнуліся былі і пра нейкія міграцыйныя карты). Цікава, гэта ў сувязі з Алімпіядай нават нашая мяжа робіцца не зусім празрыстай, ці ў беларуска-расейскіх адносінах „нешта ня так“?» — напісаў 5 лютага на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Аляксандар Пашкевіч.

Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка адзначыў у размове з карэспандэнтам Свабоды, што гэтыя дзеяньні расейскага боку лягічныя і натуральныя:

«Праблемы тут няма, проста ў рамках Алімпіяды Расея, натуральна, павінна праводзіць дадатковыя кантрольныя мерапрыемствы.Усе службы могуць праводзіць выбарачны пашпартны кантроль».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG