Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ў неафіцыйным мэдальным заліку зімовых Алімпійскіх Гульняў у расейскім горадзе Сочы выйшла на першае месца з сямю мэдалямі: 3 залатымі, 3 сярэбранымі і 1 бронзавым.

Адразу двое канадцаў сталі на п’едэстале пасьля вячэрніх спаборніцтваў па могулу (фрыстайл): Аляксандр Біладо атрымаў золата, Майкл Кінгзбэры — срэбра. Бронза дасталася расейцу Аляксандру Смышляеву.

Пасьля Канады ў мэдальным заліку ідуць Нідэрлянды, Нарвэгія, ЗША, ФРГ, Расея, Аўстрыя і Францыя. 9–11-е месцы дзеляць Польшча, Славаччына і Швайцарыя — яны маюць па адным залатым мэдалі.

У беларусаў мэдалёў няма.

Сёньня за мэдалі ў гонцы перасьледу на 10 кілямэтраў будуць спаборнічаць біятляністкі. Таксама за мэдалі будуць змагацца лыжнікі, у спрынце вольным стылем, і жанчыны, і мужчыны. Усяго сёньня будуць разыгрываць восем камплектаў мэдалёў, што зробіць гэты дзень адным з самых напружаных на гульнях.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG