Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША падтрымаў народ Украіны


Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратычных і эўрапейскіх імкненьняў ўкраінскага народа.

За гэтае рашэньне прагаласавала пераважная большасьць кангрэсмэнаў — 381, супраць было толькі двое.

Рэзалюцыя зьмяшчае заклік да ўкраінскай ўлады паважаць правы людзей, якія пратэстуюць у Кіеве і іншых гарадах у падтрымку дэмакратычнай будучыні сваёй краіны.

Таксама ў панядзелак міністры замежных спраў Эўразьвязу ў Брусэлі пацьвердзілі, што Эўразьвяз, як і раней, гатовы падпісаць пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай. Яны таксама дадалі, што пагадненьне «не зьяўляецца канчатковай мэтай адносін Украіны і Эўразьвязу». Адначасова і прамога ўказаньня на магчымасьць сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе не было.

«Думаю, людзі ўсьвядомілі, што было зроблена ў адносінах з Украінай, і словы азначаюць тое, што яны азначаюць. Гэта не канец, і яшчэ шмат падзей адбудзецца ў будучыні», — сказала вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах Кэтрын Эштан.

Масавыя пратэсты ў Украіне пачаліся пасьля таго, як прэзыдэнт Віктар Януковіч у лістападзе 2013 адмовіўся ад падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам на карысьць больш цесных сувязяў з Расеяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG