Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 лютага: Жанчыны бягуць дзясятку ў Сочы


Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У пасольстве Вугоршчыны ў Менску будуць прэзэнтаваць эўрапейскі праект садзеяньня інтэграцыі асоб, якія вызваліліся з турмаў у Беларусі.

У Віцебску, у драмтэатры імя Якуба Коласа – вечар беларускіх вадэвіляў. У праграме «Мікітаў лапаць» Міхася Чарота, «Конскі партрэт» Леапольда Родзевіча і «Прымакі» Янкі Купалы.

Дзень культуры ФРГ пройдзе ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, дзе можна будзе зрабіць віртуальную экскурсію па сучаснай Нямеччыне.

У менскай галерэі Tut.by (вул. В.Харужай, 1А) ад 19 гадзіны можна будзе паглядзець працы адзінага ў Беларусі майстра піраграфіі (маляваньня агнём) Ігара Каперскага.

У Менску адкрыецца Другі форум плястычных і экспэрымэнтальных тэатраў «ПлаSтформа».

Сярод спаборніцтваў зімовай Алімпіяды ў Сочы – жанчыны-біятляністкі бягуць гонку на 10 км.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1807 – нарадзіўся Напалеон Орда, мастак, піяніст, кампазытар і пэдагог.

1959 – у Менску адкрыўся Дзяржаўны цырк.

2012 – у Беларусі набыў моц новы закон пра дзяржслужбу. Паводле яго, дзяржаўныя службоўцы павінны адмаўляцца ад Карты паляка, калі пасьпелі атрымаць яе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

Усясьветны дзень хворага. Усталяваны ў 1992 годзе на прапанову Яна Паўла Другога. Незадоўга перад гэтым самому Папу паставілі дыягназ хваробы Паркінсона.

Дзень бясьпечнага Інтэрнэту (Safer Internet Day). Праводзіцца штогод ў лютым для прапаганды больш бясьпечнага і больш адказнага выкарыстаньня анлайн-тэхналёгій і мабільных тэлефонаў, асабліва сярод дзяцей і маладых людзей ва ўсім сьвеце.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Чалавек жывы і малады настолькі, наколькі жывыя і маладыя яго мазгі.

Ян Павал Другі
XS
SM
MD
LG