Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Румыніі аштрафаваны за выказваньне пра цыганоў


Траян Бэсэску

Траян Бэсэску

Нацыянальная рада барацьбы з дыскрымінацыяй Румыніі аштрафавала прэзыдэнта краіны Траяна Бэсэску на 600 лей (185 даляраў) за выказваньне аб тым, што цыганы пазьбягаюць працы і жывуць за кошт крадзяжу.

Першапачаткова ведамства адмаўлялася ўжыць меры супраць Бэсэску, паколькі гэтыя словы былі вымаўленыя за межамі краіны. Аднак у выніку Вярхоўны суд настаяў на ўвядзеньні штрафа.

У 2010 годзе на канфэрэнцыі ў Славеніі Бэсэску заявіў: «Толькі нешматлікія зь іх [цыган] хочуць працаваць», а таксама: «Традыцыйна многія зь іх жывуць за кошт крадзяжу».

Сёньня ў Румыніі афіцыйна налічваецца каля 620 тысяч цыган, аднак насамрэч іх можа быць значна больш, бо многія зь іх хаваюць сваю этнічную прыналежнасьць, баючыся дыскрымінацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG