Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колева куртка як каталізатар


Карыкатура: Лукашэнка і Коля

Карыкатура: Лукашэнка і Коля

Мала якая заява Аляксандра Лукашэнкі так узрушала камэнтатараў у беларускім сеціве, як невялікая нататка журналісткі Галіны Навумчык у Фэйсбуку.

«Толькі што паказалі Лукашэнку на адкрыцьці Алімпіяды ў Сочы. Лёгка было разгледзець куртачку Колі, куртка фірмы "Moncler". У гэтай фірмы лічыцца- самыя дарагія пухавікі ў сьвеце. Колева куртачка каштуе ня менш за 500 Эўра. У паўтара раза больш, чым сярэдняя месячная зарплата настаўніка».

Мяне ў гэтым выпадку зацікавіў ня столькі кошт курткі Мікалая Лукашэнкі (ён, здаецца, нават большы – 500 фунтаў, але бацька зарабляе дастаткова, куртку маглі і падарыць, як Майбах), колькі народная рэакцыя.

Нататку Галіны Навумчык перадрукавалі практычна ўсе незалежныя сайты. Найбольш водгукаў яна сабрала на сайце Хартыі – З50 камэнтароў і больш за 121 тысячу праглядаў за некалькі дзён.

Калі я паспрабавала сыстэматызаваць камэнтары, аказалася, што куртка Колі стала каталізатарам для нечакана шырокага спэктру прэтэнзій людзей да ўлады.

Прэтэнзія першая: Двудушнасьць


«В то время как страна борется с импортом, сын Лукашенко одевается в лучшие западные марки.... Никаких оплат податков!!!»

«Транспортный налог не платил и не буду! А что ему в тряпках наших ходить... вы ещё обуви его не видели там вообще шик!»


Прэтэнзія другая: Скрыня Пандоры


Колева куртка змусіла людзей згадаць пра нерэалізаваную ініцыятыву ўвесьці 100-даляравы падатак на шопінг за мяжой і рэалізаваную – падатак на аўтаўладальнікаў. Адразу ж прыгадалі і пра рост цэнаў, і пра невысокія заробкі, згадалі ранейшыя непапулярныя захады ўладаў.

«Создалі для многих видов деятельности и профессий невыносимые условия, при которых невозможно накопить средств. Под придворных бизнесменов за взятки пишутся выгодные им законы. Например, снести киоски шаговой доступности с остановок (за них компенсации не выплатили, а это десяток тысяч долларов за киоск) ради направления потоков покупателей в гипермаркеты и торговые сети. Или задержать программу перехода на артезианскую воду вместо вонючей воды из поверхностных источников ради наживы придворными бизнесменами на продаже простой воды в бутылях.

То, что люди возмущены, должно восприниматься властью как знак, что пора вспомнить о совести. Но они не будут этого делать. Их совесть настолько глубоко погребена под кучами дорогущего барахла, что её писк они услышать не в состоянии. А значит, не слыша ни голос совести, ни глас народа, о том, что пора остановиться, они свернут с дороги, где стоим мы и упрекаем их, и проедут на шикарном авто по другой улице, который приведёт их к тупику им. Каддафи».


Прэтэнзія трэцяя: ня новая


Вялікая частка камэнтатараў хоча вярнуць Колю ў школу.

«В его годы и в его положении дома нужно сидеть, а не таскаться по олимпиадам».

Прэтэнзія чацьвёртая: іміджавая


Людзі пакідаюць за кіраўніком краіны права купляць дарагія рэчы для сябе і дзяцей, але рэкамэндуюць рабіць гэта больш абачліва.

«А что, папка-президент не имеет права купить своему сынку дорогой пуховик? Другое дело, что нужно быть предусмотрительным. Не вызывать гнева у полунищих беларусов и пропагандировать белорусские бренды. Так сами знаете, что дешевле купить хорошую импортную вещь, чем нашу такую же».

Прэтэнзія пятая: помсьлівая


Вялікая частка камэнтатараў нагадвае Аляксандру Лукашэнку пра лёс іншых дыктатараў і іх сыноў.

«Диктаторы должны осознавать, что за их грехи будут отвечать и их родные... Прежде чем зло творить — пусть подумают о своих родственниках теперь, а то потом поздно будет...»

«Финал у всех диктаторов и их близких родственников, как правило, рано или поздно довольно печальный. Примеры — Ирак, Ливия... И как то мне этих диктаторов и их семьи совсем не жалко...»


Прэтэнзія шостая: шкадаваньне Колі


«Ребенок не виноват перед тобой ни в чем. Ни кому не пожелаю жить без матери. Будьте добрее. Этот ребенок обделен гораздо больше, чем большинство его сверстников».

«Коля, живи. Во-первых, попробуй повлиять на папку. Во-вторых, потом нам всё расскажешь, что там было все эти годы».

«Никто не завидует, так как все понимают, что Колина жизнь сломается, когда не станет папки».

«Смеяться могут счастливые дети. Мы здесь обсуждаем какая дорогущая курточка, фотик... А чему завидовать-то. Любому ребенку в его возрасте без разницы за сколько ему курточку купили... Хоть золотом обсыпь Коленьку, он не сможет счастливо смеяться, как могут смеяться другие дети».


Прэтэнзія сёмая: абагульняльная


Закіды да кіраўніка Беларусі пашыраюцца на ўсё яго атачэньне.

«И отправляют чинушки-змеюшки в Европу своих детей учиться, и жилье там им покупают, и счета открывают, зато нас туда не пускают, чтобы на них день и ночь похали и даже посылки от туда получать запрещают...»

Прэтэнзія восьмая: да злых камэнтатараў


Частка ўдзельнікаў дыскусіі лічыць куртку Колі абсалютна прымальнай, а ўсе прэтэнзіі да яе кошту надуманымі.

«Обычная хорошая куртка для ребёнка — не повод для истерики в СМИ».

«Пока Лукашенко президент страны,он обязан держать марку. А что он должен был Колю в телогрейке привести? Посмотришь как выглядят дочери и жены других правителей, волосы дыбом встают, а тут сын президента в достойной куртке и такая истерия».

«Ну правда, не ходить же в курточке за 500 евро в часиках луч, этож имидж страны, нам же стыдно будет перед другими».


Некаторыя назіральнікі перакананыя, што менавіта брытанскі іміджмэйкер лорд Бэл, калі за беларускія грошы дапамагаў ствараць пазытыўны імідж Беларусі ў сьвеце, параіў Аляксандру Лукашэнку зьяўляцца на людзях з малым сынам дзеля паляпшэньня вобразу бацькі.

Відаць, ня трэба быць лордам, каб здагадацца, што рэакцыя людзей на куртку для сына прэзыдэнта краіны, дзе месячная зарплата меншая за кошт курткі, можа перавысіць незадаволенасьць аўтападаткамі, расейскімі авіябазамі і атамнай станцыяй. Гэта, відаць, і ёсьць дзявятая прэтэнзія. Пакуль яе выказваюць толькі ў інтэрнэце.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG