Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шапятоўка працягнула «Ленінапад» ва Ўкраіне


Зруйнаваньне помніку Леніну ў Кіеве
Зруйнаваньне помніку Леніну ў Кіеве

У горадзе Шапятоўка Хмяльніцкай вобласьці разбурылі помнік Уладзімеру Леніну.

Як гаворыцца ў паведамленьні мясцовай міліцыі, невядомыя павалілі помнік з пастамэнта ў сквэры насупраць будынка раённай дзяржаўнай адміністрацыі ў ноч на 9 лютага.

Паводле вэрсіі сьледзтва, для гэтага выкарыстоўвалі доўгі мэталічны трос. Пасьля падзеньня пустая скульптура рассыпалася. Міліцыя праводзіць расьсьледаваньне.

Раней у гэтым годзе невядомыя зьнесьлі помнікі Леніну ў Фаставе Кіеўскай вобласьці, а ў пасёлку Машаўка Палтаўскай вобласьці яму адбілі галаву.

Міліцыя таксама расьсьледавала знос помніка камуністычнаму лідэру ў Адэскай вобласьці.

«Ленінапад» ва Ўкраіне пачаўся пасьля таго як у сьнежні дэманстранты скінулі з пастамэнта помнік Леніну ў цэнтры Кіева. Цяпер на яго месцы стаіць «залаты ўнітаз» як сымбаль алігархічнай сквапнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG