Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан стварае войскі самаабароны па ўсёй Украіне


Народнае веча ў Кіеве

Народнае веча ў Кіеве

У Кіеве ў нядзелю на майдане Незалежнасьці адбылося дзясятае Народнае веча. На ім было прынята рашэньне аб стварэньні атрадаў самаабароны па ўсёй Украіне.

Пра гэта заявіў, выступаючы перад прысутнымі, адзін зь лідэраў Усеўкраінскага аб’яднаньня «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў. Паводле яго словаў, у кожным раёне сталіцы павінен працаваць хаця б адзін патруль. «Гэта тычыцца ўсіх гарадоў, усіх раёнаў краіны», — адзначыў Турчынаў.

Народны дэпутат Пётар Парашэнка паведаміў, што каля 50 актывістаў Эўрамайдану ўсё яшчэ застаюцца пад арыштам. Ён дадаў, што да сёньняшняга дня былі вызваленыя 392 удзельнікі пратэстных акцыяў.

Сябра палітрады партыі «Свабода» Юры Леўчанка заявіў, што апазыцыя не зьбіраецца пакідаць памяшканьне Ўкраінскага дома ў Кіеве. Вызваленьне адміністрацыйных будынкаў, захопленых падчас акцый пратэсту, зьяўляецца адной з умоваў амністыі для затрыманых пратэстоўцаў, абвешчанай украінскімі ўладамі ў пачатку лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG