Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар унутраных справаў Украіны заклікаў стварыць Усходні Майдан


Юры Луцэнка

Юры Луцэнка

Былы міністар унутраных справаў Украіны Юры Луцэнка заклікаў жыхароў паўднёва-ўсходняй Украіны арганізаваць Усходні Майдан. Пра гэта Луцэнка заявіў сёння, выступаючы са сцэны на Майдане Незалежнасьці у Кіеве, на дзясятым Народным вечы.

Мы сумесна арганізуем Усходні Майдан. Там, на Ўсходзе 30-40 % галасавалі за апазыцыю. Там павінен паўстаць Усходні Майдан«, — сказаў Луцэнка.

Зьвяртаючыся да жыхароў Паўднёвага Ўсходу, ён адзначыў, што на Кіеўскім Майдане стаяць людзі, якія ня хочуць прывесьці да ўлады кагосьці, а хочуць зьмяніць краіну.

«Уставай, Данбас! Уставай, Усход! Хопіць ужо ляжаць пад бандытамі. Мы адзіны горды народ», — падкрэсьліў Луцэнка.

Таксама ён заклікаў людзей павялічваць атрады самаабароны, запісваючыся ў яе шэрагі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG