Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявачцы Руслане пагражаюць фізычнай расправай


Паводле яе слоў, пагрозы пачаліся пасьля таго, як у Эўропе яна казала пра санкцыі супраць уладаў Украіны.

На тэлефон актывісткі Майдану, сьпявачкі Русланы Лыжычка паступаюць пагрозы аб фізычнай расправе.

«Цітушкі мяне фактычна выгналі з майго дома — яны ўвесь час дзяжураць каля яго і мае суседзі пра гэта інфармуюць. За маёй машынай сочаць. На тэлефон прыходзяць пагрозы аб фізычнай расправе. Мне цяжка прызвычаіцца да таго, што мне тэлефануюць, і пагражаюць, што зробяць са мною тое ж, што рабілі з Дзьмітрыем Булатавым», — сказала са сцэны Майдану Руслана.

Паводле яе слоў, пагрозы пачаліся пасьля таго, як у Эўропе яна казала пра санкцыі супраць уладаў Украіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG