Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мясьніковіч: Эканамічная сытуацыя ў краіне вельмі цяжкая


Міхаіл Мясьніковіч

Міхаіл Мясьніковіч

Пра гэта заявіў прэм’ер -міністар Беларусі Міхаіл Мясніковіч у інтэрвію праграме «Карціна сьвету» на тэлеканале «РТР- Беларусь», паказанай у эфіры ўвечары 8 лютага.

«Каб быць канкурэнтаздольнымі, нам трэба весьці актыўна інвэстыцыйную дзейнасьць , мадэрнізацыю. Ня умерана, не пасіўна. Без даступных крэдытаў вырашыць гэта немагчыма. Якія крыніцы? Прыбыткі невысокія, бюджэтныя магчымасьці абмежаваныя. Прамых замежных інвэстыцый мала. Выручкі ад прыватызацыі няма амаль ніякай», — цытуе Мясьніковіча БелаПАН.

Застаецца, паводле яго слоў, крэдытаваньне, але крэдыты сёньня недаступныя рэальнаму сэктару эканомікі.

«А каб атрымаць канкурэнтаздольную эканоміку, у яе неабходна уліць грошы» , — заявіў прэм’ер , адзначыўшы , што пад 40 % ніхто грошы браць ня будзе. Ён таксама прызнаў , што ў мінулым годзе крэдыты на мадэрнізацыю суб’ектам гаспадараньня былі навязаныя урадам.

Банкі павінны зьнізіць стаўку, паменшыць маржу, якая фармуе ўласны прыбытак, «і каб гэта было хоць бы на ўзроўні інфляцыі» , — заявіў Мясьніковіч.

Ён паведаміў , што ўрад цяпер абавязваецца не прымушаць банкі крэдытаваць неэфектыўныя праекты.

Таксама паведаміў, што на наступным тыдні мае намер падпісаць пастанову, «так званы плян фінансаваньня».

«Туды ўвойдуць жыльлё , сяло і іншыя дзяржаўныя праграмы. І гэта будзе вычарпальны сьпіс» , - распавёў прэм’ер .

Паводле яго слоў, банкі рэальна валодаюць магчымасьцю забясьпечыць прырост крэдытных рэсурсаў прыкладна на 55 трыльёнаў рублёў. Плюс зваротныя крэдыты.

«Вось тая маса грошай , якой урад павінен разумна распарадзіцца», — заявіў Мясьніковіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG