Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко заклікаў ўкраінцаў прыйсьці сёньня на веча на Майдан


Віталь Клічко

Віталь Клічко

Лідэр партыі УДАР Віталь Клічко запісаў кароткі відэазварот, у якім заклікаў суайчыньнікаў у нядзелю 9 лютага, прыйсьці на традыцыйнае Народнае веча на Майдан а 12 гадзіне (па украінскім часе).

«Будзь вольным! Будзь годным! Будзь патрыётам сваёй краіны! Не паддавайся нудоце і запалохваньням, якія сеюць улады», — адзначыў Клічко.

Апазыцыйныя палітычныя сілы штотыдзень у Кіеве праводзяць масавыя мітынгі, якія называюць Народным вечам. Першы з такіх мітынгаў адбыўся 24 лістапада — праз некалькі дзён пасьля таго, як ўкраінскія ўлады адмовіліся ад плянаў падпісаць 29 лістапада ў Вільні пагадненьне аб асацыяцыі з Эўразьвязам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG