Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар звольніўся з-за прыбіральшчыцы-нелегалкі


Брытанскі дзяржаўны міністар па справах іміграцыі Марк Харпэр падаў у адстаўку, пасьля таго як яго выкрылі ў найманьні прыбіральшчыцы-замежніцы, якая не мела дазволу на працу ў Вялікабрытаніі.

Пра гэта паведамляе BBC.

Харпэр сьцьвярджае, што жанчына яго падманула, прадставіўшы яму фальшаваныя дакумэнты.

Нягледзячы на гэта міністар абвясьціў, што лічыць неабходным падаць у адстаўку: па яго словах , настойваючы на прыняцьці больш строгіх іміграцыйных законаў, ён і сам павінен адпавядаць больш высокім стандартам у гэтым пытаньні, чым астатнія .

Справа прыбіральшчыцы зараз перададзена ў міграцыйныя органы.

Кіруючая Кансэрватыўная партыя плянуе істотна скараціць паток мігрантаў у Брытанію.

Харпэр на пасадзе дзяржміністра па іміграцыі быў вядомы тым, што дамагаўся прыняцьця законаў, якія б абавязвалі не толькі працадаўцаў, але таксама арэндадаўцаў і мэдыцынскіх работнікаў правяраць дакумэнты ў мігрантаў. Таксама пры ім па Лёндане сталі езьдзіць рэклямныя мінівэны са слоганам: «Нелегал ? Прэч дадому ці рыхтуйся да арышту», якія выклікалі шмат абурэньняў.
XS
SM
MD
LG