Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палтаве Ленін без галавы


Крывы Рог. Абезгалоўлены помнік Леніну.

Крывы Рог. Абезгалоўлены помнік Леніну.

У горадзе Грабёнка Палтаўскай вобласьці Ўкраіны абезгалоўлены помнік Леніну. Пра гэта паведамляе агенцтва «УНІАН» са спасылкай на праваахоўныя органы.

Паведамляецца, што пашкоджаньне помніка, які знаходзіцца ў гарадзкім парку, раніцай выявілі мясцовыя жыхары.

Апошнім часам ва Ўкраіне пачасьціліся выпадкі вандалізму ў дачыненьні да помнікаў Леніну. Падобныя інцыдэнты адбываліся ў Кіеве, Катоўску, Бярдзічаве і ў пасёлку Хмялеўску Кіраваградскай вобласьці Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG