Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымлівалі за воплескі, у Маскве — за парасоны


У Маскве на Манежнай плошчы затрыманыя больш за 40 удзельнікаў флэш-мобу ў падтрымку тэлеканала «Дождж». Як паведамляе арганізацыя «Партыя 5 сьнежня», у ліку затрыманых — чацьвёра яе актывістаў.

Паводле інфармацыі карэспандэнта «Дажджу», як толькі людзі, якія сабраліся на Манежнай, адначасова адкрылі парасоны, да іх падышлі паліцыянты, заявілі, што «акцыя» незаконная, сталі саджаць іх у аўтобусы.

Раней паведамлялася, што актывісты маюць намер у суботу правесьці ў цэнтры Масквы гуляньні ў падтрымку тэлеканалу «Дождж». Гарадзкія ўлады заявілі, што не дапусьцяць ніякіх няўзгодненых акцый. Большасьць апэратараў кабэльнага і спадарожнікавага вяшчаньня адключылі тэлеканал пасьля скандалу, які разгарэўся ў сувязі з трансьляцыяй ім апытаньня пра тое, ці варта было выратаваць жыцьці сотні тысяч ленінградцаў, здаўшы горад нацысцкім войскам.
XS
SM
MD
LG