Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС Расеі заступілася за манумэнт у Берасьцейскай крэпасьці


Прадстаўнік маскоўскага бюро тэлекампаніі CNN Філ Блэк ў пятніцу, 7 лютага, быў запрошаны ў дэпартамэнт інфармацыі і друку МЗС Расеі.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце расейскага зьнешнепалітычнага ведамства, амэрыканскаму журналісту было ўказана на недапушчальны характар нядаўніх выказваньняў у дачыненні да манумэнта «Мужнасьць» у гонар абаронцаў Берасьцейскай крэпасьці.

Гаворка ідзе пра сьпіс самых звыродлівых помнікаў сьвету на сайце CNN, у які трапіў манумэнт савецкім салдатам у Берасьці. Прадстаўнікі МЗС Расеі назвалі тое, што адбылося «глумленьнем над памяцьцю савецкіх воінаў, якія аддалі жыцьцё ў імя перамогі над фашызмам».

Паведамляецца, што Блэк прынёс прабачэньні і выказаў шкадаваньне ў сувязі са здарэньнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG