Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня разыграюць першыя камплекты алімпійскіх узнагародаў


Першымі ў барацьбу ўступяць сноўбардысты — мужчынскія спаборніцтвы ў слоoпстайле пачнуцца ў 11.45 па менскім часе.

У 13 гадзін лыжніцы пачнуць спаборніцтвы ў скіатлоне, а ў 14.00 канькабежцы будуць спаборнічаць на дыстанцыі 5000 мэтраў .

Першыя спаборніцтвы ў біятлённай праграме пачнуцца ў 17.30 — мужчыны правядуць спрынтарскую гонку. Апошні камплект узнагародаў дня жанчыны разыграюць у могуле, пачатак спаборніцтваў — у 21.00.

Акрамя таго, у суботу працягнецца камандны турнір па фігурным катаньні, уступяць у барацьбу саначнікі і скакуны з трампліну, а таксама пачнецца жаночы хакейны турнір: будуць згуляныя матчы ЗША — Швайцарыя і Канада — Фінляндыя.
XS
SM
MD
LG