Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіялайнэр, які рухаўся з украінскага Харкава ў турэцкі Стамбул, зьдзейсьніў экстраную пасадку ў турэцкім аэрапорце пасьля таго як адзін з пасажыраў паведаміў пра бомбу на борце.

Пілёт паведаміў пра небясьпецы і лайнэр са 110 пасажырамі на борце быў пасаджаны з дапамогай самалёта турэцкіх ВПС.

Са словаў прадстаўнікоў аэрапорту, грамадзянін Украіны, які абвясьціў пра бомбу, патрабаваў накіраваць самалёт у бок Сочы.

У цяперашні час самалёт знаходзіцца ў «бясьпечнай зоне» аэрапорту, і яго абшукваюць у пошуках выбуховых рэчываў.

МЗС Украіны пацьвердзіў спробу сахопу самалёта. Адзначаецца, што ў выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Агенцтва «Інтэрфакс- Украіна» інфармуе, што «грамадзянін Украіны 1969 году нараджэньня знаходзіўся ў стане моцнага алькагольнага ап'яненьня і спрабаваў зайсьці ў кабіну пілёта, выкрыкваючы пры гэтым «Ляцім ў Сочы».

Пасажыра супакоілі, правялі праверку. Пры ім не аказалася ні зброі, ні выбухоўкі. Самалёт курсу не мяняў, зьдзейсьніў пасадку ў Стамбуле ў штатным рэжыме. Па прыбыцьці ў Стамбул нецьвярозага пасажыра затрымалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG