Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 лютага: дзень памяці Максіма Гарэцкага


Аўдыёкніга Максіма Гарэцкага «Дзьве душы»
Аўдыёкніга Максіма Гарэцкага «Дзьве душы»

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Сочы – працяг зімовых Алімпійскіх гульняў.

Брусэль – 13 краін Эўрапейскага зьвязу падрыхтавалі праект удасканаленьня праграмы «Усходняга партнэрства». Ён называецца «20 тэзаў «Усходняга партнэрства» пасьля Вільні». У ім прапануецца, акрамя подпісу дамоваў пра асацыяцыю, абмеркаваць так званы Эўрапейскі пакет. У ім ідзе гаворка пра свабоду перамяшчэньня і візы, студэнцкі абмен, двухбаковыя праграмы. Праект абмяркуюць міністры замежных справаў краін Эўразьвязу.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫ:

1921 – у складзе Наркамату асьветы БССР створана Навукова-тэрміналягічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналёгіі на беларускай мове.

1940 – першы этап дэпартацыі насельніцтва з Заходняй Беларусі, 50 тысяч чалавек выпраўлена ў Сібір і Казахстан.

1962 – адзін з найбольш славутых абменаў шпіёнамі паміж ЗША і СССР: зьбіты над СССР у 1961-м пілёт амэрыканскага шпіёнскага самалёта U2 Фрэнсыс Гэры Паўэрс быў абменены на савецкага шпіёна Вільяма Генрыхавіча Фішара, якога ў 1957-м амэрыканцы засудзілі на 45 гадоў турмы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1868 – Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.

1883 – Станіслаў Булак-Балаховіч, вайсковец і палітычны дзяяч.

1903 – Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1943 – Міхась Тычына, беларускі літаратуразнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1837 – расейскі паэт Аляксандар Пушкін.

1891 – Соф'я Кавалеўская – матэматык беларускага паходжаньня.

1938 – беларускі пісьменьнік Максім Гарэцкі (расстраляны).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Празь цёмныя хмары на чуждай старонцэ
Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,
I гоман пачуў я з радной стараны:
Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ,
За Бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!
Сынкі! А мы што-жа?
Нам будзе нягожа,
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей, не аглядайцесь,
Хутчэй сабірайцесь,
I будзем гатовы ў дарогу!

Бацька (Станіслаў Булак-Балаховіч)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG