Лінкі ўнівэрсальнага доступу

для разгону дэманстрантаў, якія спрабуюць прарвацца на тэрыторыю прэзыдэнцкага палаца ў Сараеве.

Паводле зьвестак нашага радыё, у рэзыдэнцыі прэзыдэнта Фэдэрацыі Босьніі і
Герцагавіны ўзьнік пажар пасьля таго, як пратэстоўцы закідалі яе вокны паходнямі. У антыўрадавай акцыі пратэсту бяруць удзел каля тысячы маніфэстантаў. Раней паліцыя беспасьпяхова спрабавала разагнаць іх, ужываючы гумовыя кулі і шумавыя гранаты. Паведамляецца пра сотні параненых. Дэманстрацыі пашыраюцца па краіне ад серады, калі ў горадзе Тузла работнікі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць нявыплачаных заробкаў і закрыцьця заводаў.
XS
SM
MD
LG