Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МЗС выклікаў часовага паверанага ў справах ЗША з-за рэйтынгу CNN


Манумэнт «Мужнасьць»

Манумэнт «Мужнасьць»

Часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча 7 лютага выклікалі ў МЗС Беларусі ў сувязі з рэйтынгам самых брыдкіх помнікаў, складзеным тэлеканалам CNN.

Прадстаўнікі беларускага МЗС заявілі спадару Голдрычу пра непрымальнасьць публікацыі на сайце прыватнага амэрыканскага тэлеканалу CNN артыкула, у якім згадваецца манумэнт «Мужнасьць» у мэмарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасьць-герой».

«Да амэрыканскага дыплямата было даведзена, што абразьлівы характар публікацыі выклікаў хвалю абурэньня і неразуменьня простых беларускіх грамадзян, грамадзкіх арганізацый. У Другой усясьветнай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара, і памяць пра герояў, якія загінулі ў барацьбе за свабоду краіны, для беларусаў сьвятая», — паведамляецца на сайце МЗС.

Беларускі бок адзначыў факт выбачэньня тэлеканалу CNN. Аднак Голдрычу была перададзена «настойлівая просьба» давесьці да кіраўніцтва CNN пазыцыю беларускага боку наконт таго, што згадка манумэнта «Мужнасьць» у гэтым артыкуле непрымальная.

У МЗС таксама заявілі, што пра гэтую пазыцыю амбасада Беларусі ў ЗША праінфармуе кіраўніцтва Дзярждэпартамэнту. Раней амбасада Беларусі ў ЗША накіравала рэзкі ліст рэдактару тэлеканалу CNN.

Тым часам рэдакцыя CNN ужо выдаліла са стужкі навінаў матэрыял пра самыя брыдкія помнікі ў сьвеце, дзе быў згаданы манумэнт абаронцам Брэсцкай крэпасьці. Гэтая публікацыя выклікала нэгатыўны рэзананс у Беларусі і Расеі.

Матэрыял выдалены, бо не адпавядае стандартам тэлекампаніі, паведамляецца на сайце CNN. Тэлеканал папрасіў прабачэньня за ненаўмысную абразу, да якой прывёў артыкул, які павінен быў у жартаўлівай форме пазнаёміць чытача з помнікамі з усяго сьвету, — адзначаецца ў паведамленьні CNN.

«Мы ўсьвядомілі, што згадка ў нашым артыкуле „Брэсцкай крэпасьці-героя“ абразіла людзей у Беларусі. Мы не хацелі нікога пакрыўдзіць і прыносім выбачэньні», — адзначаецца ў заяве тэлеканалу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG