Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаныя намінанты на літаратурную прэмію «Дэбют»


Журы абвясьціла поўны сьпіс намінантаў на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

У сьпіс увайшлі наступныя аўтары і кнігі:

Проза

  • Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Менск: BYBOOKS [электроннае выданьне], 2013.
  • Зьміцер Гуд. Поўдзень-3. — Менск: «Галіяфы», 2013.
  • Зьміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
  • Павал Капанскі. Жыцьцё з вялікай літары Ж. — Менск: BYBOOKS [электроннае выданьне], 2013.
  • Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
  • Сьцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Менск: «Твой стыль» [электроннае выданьне], 2013.


Паэзія

  • Кірыла Анохін. Асьцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
  • Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Менск: «Галіяфы», 2013.
  • Вольга Гронская. Адвольная міталёгія. — Менск: «Харвест», 2013.
  • Дзьмітры Дзьмітрыеў. Ліра сьпіралі. — Менск: «Логвінаў», 2013.
  • Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасьць. — Менск: Кнігазбор, 2013.
  • Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
  • Віялета Пачкоўская. Арэхападзеньне. — Менск: «Логвінаў», 2013.
  • Вольга Чайкоўская. Эратычны алфавіт. — Менск: BYBOOKS [электроннае выданьне], 2013.


Пераклад

  • Вольга Гапеева: Роберт Вальзер. Шпацыр. — Менск: «Логвінаў», 2013.
  • Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцьця. Ільма Ракуза. Перакрэсьліць усё. — Менск: «Логвінаў», 2013.
  • Кацярына Маціеўская: Оскар Уайлд. Саламея. — Менск: «Кнігазбор», 2013.
  • Серж Мядзьведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клюб. — Менск: «Логвінаў», 2013.
  • Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага. Пераможцы будуць названыя і ўганараваныя 4 сакавіка.

Прэмія «Дэбют» — штогадовая літаратурная прэмія, што ўручаецца за першую кнігу ці публікацыю. Узроставае абмежаваньне: аўтарам намінаваных твораў на момант вылучэньня павінна быць ня больш за 35 поўных гадоў. Даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў сьнежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменьнікаў з удзелам расейскага бізнэсоўца беларускага паходжаньня Паўла Бераговіча.
XS
SM
MD
LG