Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў праграме.

На Віцебшчыне у Мёрах і Бабінічах людзі ў маразы суткамі застаюцца без ацяпленьня. Старшыня Бабініцкага сельсавету Мацьвеева прытым зьбірае подпісы, каб зноў балятавацца ў дэпутаты.

6 лютага Ўльяне Захаранцы, маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, спаўняецца 90 гадоў. 15 зь іх яна жыве бяз сына.

Кіраўнік Беларусі ляціць у Сочы. Разам з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным ён будзе назіраць за адкрыцьцём зімовай Алімпіяды.

Уладзімер Глод раскажа пра палітычную раскладку гульняў, а таксама сьвежы анэкдот: чым адрозьніваюцца колішняя маскоўская алімпіяда ад цяперашняй сочынскай?

А таксама:

Амэрыканскі дыплямат Ітан Голдрыч прадэманструе свае посьпехі ў беларускай і прачытае «Зорку Вэнэру».

У «Жывой мове» — чым адрозьніваюцца па сэнсе словы цяпер і зараз.

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

XS
SM
MD
LG