Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя ЭГУ камэнтуе вынікі пазачарговага паседжаньня Сэнату ЭГУ, на якім было прапанавана, каб рэктар Анатоль Міхайлаў сышоў у адстаўку. Сэнат таксама выказаў недавер прарэктарам Бярнардасу Гайлюсу і Аляксандру Каўбаску.

«Нягледзячы на рэзкія заявы, якія паходзяць з Сэнату сёньня, адміністрацыя застаецца перакананай, што халодныя галовы пераважаць. Нашая прапанова застаецца — абмеркаваць канфліктныя пытаньні з Сэнатам калегіяльным спосабам праз адмысловую камісію, і мы чакаем ад Сэнату станоўчага адказу», — заявіў прарэктар па разьвіцьці і камунікацыі ЭГУ Дарыюс Удрыс.

«Зьмены ніколі не бываюць лёгкімі, але для ўнівэрсытэту важна дасягнуць лепшай якасьці як у акадэмічных, так і ў адміністратыўных справах. Мы ўпэўненыя, што працэс, які б складаны ён ні быў, палепшыць якасьць таго, што мы прапануем студэнтам», — дадаў Удрыс.

Ён таксама пракамэнтаваў ацэнку Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў:

«Адміністрацыя сама замовіла дасьледаваньне Эўрапейскай асацыяцыі ўнівэрсытэтаў, каб вызначыць сфэры, паляпшэньне якіх патрабуецца. Гэта яснае сьведчаньне нашага абавязаньня палепшыць якасьць як акадэмічных, так і адміністратыўных спраў у ЭГУ».

Працяг тэмы — Выкладчыкі ЭГУ заклікаюць рэктара Міхайлава да адстаўкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG