Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьмухавец Праменкавіч: Па-мойму, я стала дабрэйшай :)


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Сёмы-восьмы клас, дзе пазнаёмілася з творчасьцю Васіля Быкава, у прыватнасьці «Жураўліны крык». Пад уражаньнем была доўгі час. Пасьля гэтага проста закахалася ў беларускую літаратуру. Так і прыйшла да беларускасьці :)

2. Мовай стараюся карыстацца штодзённа: на вучобе (філфак БДУ, беларуская філялёгія), маю беларускамоўных сяброў. Але пакуль, на жаль, не з усімі атрымліваецца. Асабліва складана з тымі, хто ведае мяне як рускамоўнага чалавека.

3. Па-мойму, я стала дабрэйшай :)

4. Напэўна, усе з гэтым сутыкаліся: «Ты чо калхоз?», «Ана фашыст», «БНФаўка!»

5. Росквіту і даўгалецьця :)
XS
SM
MD
LG