Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк гатовы ўзначаліць урад Украіны


Арсеній Яцанюк
Арсеній Яцанюк

Лідэр ўкраінскай апазыцыйнай партыі «Бацькаўшчына » Арсеній Яцанюк гатовы ўзначаліць урад Украіны пры ўмове аднаўленьня Канстытуцыі 2004 года і фарміраваньня Кабінэта міністраў выключна апазыцыяй.

Пра гэта палітык заявіў у інтэрвію Deutsche Welle .

«Мы гатовыя ўзяць на сябе адказнасьць за краіну. Мы гатовыя ўзначаліць урад, калі ўсе пасады ва ўрадзе зоймуць прадстаўнікі апазыцыі», — падкрэсьліў Яцанюк.

«Гэта вельмі рызыкоўна. Але гаворка ідзе не пра мой палiтычны лёс, а пра лёс краіны. Я гатовы страціць рэйтынг, каб выратаваць краіну», — падкрэсьліў ён.

Паводле Яцанюка, апазыцыя гатовая пайсьці на такі крок, калі будзе адноўленая Канстытуцыя 2004 года.

«Калі ўрад будзе фармавацца ў парлямэнце, каб мы мелі гарантыі, што гэты ўрад ня будзе прызначаны на тры месяцы ці тры тыдні. Гэты ўрад павінен атрымаць магчымасьць ажыцьцявіць рэальныя зьмены », — падкрэсьліў ён.


Тым часам партыя Клічко гатовая падтрымаць Яцанюка на прэм’ерства.

Фракцыя партыі «ЎДАР » ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны гатовая прагаласаваць за новы склад урада на чале з цяперашнім лідэрам фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеніем Яцанюком, аднак ня будзе дэлегаваць у яго сваіх прадстаўнікоў да адстаўкі Віктара Януковіча з пасады прэзыдэнта.


Пра гэта заявіў у інтэрвію 5 каналу дэпутат фракцыі «ЎДАР» Валерый Пацкан.

Дэпутат дадаў, што «ЎДАР» гатовы ўсяляк падтрымліваць апазыцыйны ўрад, у прыватнасьці, «галасаваць за рэформы, гатовыя дапамагаць ім у выхадзе з эканамічнага крызысу».

Ён таксама заявіў, што партыя «ЎДАР» ня лічыць мэтазгодным удзел Расеі ў якасьці пасярэдніка ў перагаворным працэсе для пераадоленьня палітычнага крызысу ва Ўкраіне .

Раней лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко выказаўся за прыцягненьне трэцяга боку ў перамовах улады і апазыцыі ў Украіне ў якасьці пасярэдніка і заявіў пра гатоўнасьць Эўрапейскага Зьвязу дэлегаваць такіх пасярэднікаў .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG