Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе назвалі непрымальным ціск Расеі на краіны «Ўсходняга партнэрства»


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле

Эўракамісар ў справах пашырэньня Эўразьвязу і Эўрапейскай палітыкі суседзтва Штэфан Фюле ў чарговы раз заявіў, што ціск Расеі на дзяржавы-ўдзельніцы ініцыятывы Эўрапейскага зьвязу «Ўсходняе партнэрства» непрымальны.

Дакладваючы ў Эўрапейскім парлямэнце аб саміце ЭЗ — Расея, які адбыўся на мінулым тыдні, ён падкрэсьліў, што ў Брусэлі чакаюць, што Масква ня будзе ўмешвацца, у прыватнасьці, у спробы Грузіі і Малдовы падпісаць пагадненьні аб асацыяцыі з Эўразьвязам ужо ў гэтым годзе.

Паводле эўракамісара, на тым саміце прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляў, што не мае праблем з «Усходнім партнэрствам» у прынцыпе, але зачапіў цэлы шэраг эканамічных пытаньняў, якія Штэфан Фюле назваў сумнеўнымі.

Ён таксама зьвярнуў увагу эўрадэпутатаў, што Расея не выконвае сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека і зьнешняга гандлю. Як паведаміў Фюле, менавіта Расея і яе партнэры па Мытным саюзе, Казахстан і Беларусь, цягам мінулага года ўвялі траціну пратэкцыянісцкіх захадаў ад усёй колькасьці уведзеных у сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG