Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляпіс Трубяцкі апублікаваў палітычны маніфэст


Наўздагон кліпу «Матрешка», які выйшаў 3 лютага, сёньня гурт «Ляпіс Трубяцкі» апублікаваў маніфэст, у якім тлумачыць:

«Сёньняшняя матрошка — гэта зборны вобраз „расейца“ часоў халоднай вайны. Мядзьведзепадобная, п’яная і агрэсіўная істота, што пагражае сьвету хрушчоўскай пантофляй і ракетамі, асьвечанымі патрыярхальнымі багаборцамі».

«Арбацкія спэкулянты зьляпілі матрошку-пярэваратня зь бюстаў Сталіна і Леніна, павязалі на яе піянэрскі гальштук і надзелі будзёнаўку. І гэтая пачвара з імпэрскімі амбіцыямі зноў пагражае нябачнаму ворагу, палохае дзяцей пятай калёнай, ЦРУ і „фашыстствуючымі гомасэксуалістамі“ Эўразьвязу», — гаворыцца ў маніфэсьце.

Пасьля зьяўленьня ў інтэрнэце кліпа «Матрешка» ў камэнтарах да яго пачалі зьяўляцца шматлікія абвінавачаньні ў бок гурту ў антырасейскасьці:

Іван Іваноў: Дзіўны чалавек гэты Ляпіс... Ну калі тут імпэрыя зла, то якога сюды прыяжджаць? Мабыць, усё «праўдалюбства» гэтага «музыкі» сканчаецца там, дзе пачынаецца кавалак каўбасы«.

Вольга Бязрукава: «Не люблю Пуціна і ўвесь гэты цырк, але чамусьці здаецца: вы хочаце пакрыўдзіць рускіх проста за тое, што мы рускія. А яшчэ, я ўсё роўна люблю бярозкі і матрошкі».

Аляксандар Машанаў: «Як бы добра ні ставіўся да Ляпісаў, але ў гэтай песьні адчуваецца ўся назапашаная нянавісьць да Расеі. Няўжо мы такія ў іншых вачах?»




У маніфэсьце гурт заяўляе, што любіць Расею, але хоча, каб яна не замінала беларусам ды іншым народам разьвіваць сваю мову, культуру і мастацтва:

«Мы, простыя беларусы, украінцы, казахі і іншыя, хочам жыць сваім розумам. Сябраваць з усімі суседзямі, а ня толькі з братамі па зброі зь любых ваенных блёкаў. Мы хочам разьвіваць сваю мову, сваё мастацтва, сваю культуру. Мы любім і паважаем Расею, але ня хочам, каб намі, як баранамі, кіравалі крамлёўскія тэхнолягі. Пакуль намі кіруюць бандыты, гэбісты і самадзержцы, простыя людзі будуць жыць бедна, забіта і вінаваціць ва ўсіх бедах „жыдоў“, „педзікаў“, марсіянаў, Амэрыку, алігархаў, вахабітаў — усіх, акрамя саміх сябе, сваёй улады і кіраўнікоў!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG