Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дырэктар амэрыканскага Нацыянальнага цэнтра па барацьбе з тэрарызмам Мэцью Олсэн заявіў, што ёсьць шэраг канкрэтных пагроз бясьпекі Алімпійскім гульняў, якія ў пятніцу адкрываюцца ў расейскім горадзе Сочы.

Пра гэта ён заявіў у аўторак у Кангрэсе ЗША.

Associаted Press прыводзіць словы Олсэна, які сказаў, што галоўная пагроза Алімпіядзе зыходзіць ад так званага Каўказскага імарата — падпольнага руху, які ахоплівае ўзброеныя групоўкі ў рэгіёне. Найбольшую небясьпеку ўяўляюць патэнцыйныя атакі не на саміх алімпійскіх аб’ектах, а ў навакольных раёнах, адзначыў Олсэн .

У аўторак у Белым доме адбылася нарада, удзельнікі якой праінфармавалі прэзыдэнта ЗША Барака Абаму аб прынятых у Сочы захадах бясьпекі.

За некалькі месяцаў да Алімпіяды на поўдні Расеі, у горадзе Валгаградзе, адбылося тры вялікія тэракты, тэрарысты ўчынілі выбухі на Валгаградзкім вакзале, у аўтобусе і тралейбусе, дзясяткі чалавек былі забітыя.
XS
SM
MD
LG