Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 лютага: Адкрыцьцё прадстаўніцтва дзелавога клюбу «Францыя — Беларусь » і XXI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, гатэль Crown Plaza — ўрачыстае адкрыцьцё прадстаўніцтва дзелавога клюбу «Францыя — Беларусь ». Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаныя амбасадар Францыі ў Беларусі Дамінік Газюі і амбасадар Беларусі ў Францыі Павал Латушка, а таксама кіраўнікоў прадстаўніцтваў у Маскве францускіх кампаній Danone , Alstom , Novotel , Yves Rocher , Citroen , Peugeot і Renault. Пачатак у 11.00 .

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя «Вынікі працы архітэктурна-будаўнічай галіны за 2013 год і пэрспэктывы разьвіцьця на 2014 год міністра архітэктуры ў будаўніцтва Анатоля Чорнага. Пачатак у 11.00 .

Менск, цэнтральны офіс Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, пасяджэньне экспэртнага клюбу, тэма абмеркаваньня — „Куды пойдзе Украіна ?“. Пачатак у 11.30 .

Менск, „Белэкспа“ (вул. Я. Купалы, 27) — адкрыцьцё XXI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Кіеў, візыт намесьніка дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1494 — заключаны „вечны мір“ паміж Вялікім князем літоўскім Аляксандрам і Вялікім князем маскоўскім Іванам III, які завяршыў вайну 1487-1494 гадоў

1917 г. — У выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынятая Канстытуцыя Злучаных Штатаў Мэксыкі.

1940: Пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.

1946: Уступіла ў дзеяньне „Дамова паміж СССР і Польскай Рэспублікай аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы“. Юрыдычна зафіксаваны пераход Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ад Польшчы да СССР. Польшчы перадавалася Беластоцкая вобласьць.

1958: Гамаль Абдул Насер вылучаецца на пост прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сірыі і Эгіпту, праіснавала з лютага 1958 па верасень 1961 года)

1979: Аятала Рухола Мусаві Хамейні абвясьціў Іран ісламскай дзяржавай

1992: Усталяваны дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Аўстрыяй


У гэты дзень нарадзіліся:

1923: Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі

1930: Расціслаў Янкоўскі, беларускі акцёр


У гэты дзень памерлі:

1637: Іосіф Вельямін Руцкі, беларускі пісьменнік, уніяцкі царкоўны дзеяч

1999: Васіль Лявонцьеў, амерыканскі навуковец-эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы

2003: Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнаўца

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Слова » іслам" ня мае патрэбы ў прыметніках, як, напрыклад, у прыметніку «дэмакратычны». Проста таму, што іслам — гэта ўсё. Калі вы — замежнікі — гэтага не разумееце, тым горш для вас. Усё роўна гэта вас не датычыцца. Вам не павінна быць ніякай справы да нашага выбару. Калі ж гэтага не разумеюць некаторыя іранцы, ім жа горш. Гэта азначае, што яны не зразумелі іслам.
Аятала Хамэйні

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG