Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МУС Украіны: Жызьнеўскага магла забіць жанчына


Міхаіл Жызьнеўскі

Міхаіл Жызьнеўскі

Міністэрства ўнутраных спраў адпрацоўвае вэрсію, што на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве беларуса Міхаіла Жызьнеўскага магла забіць жанчына.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ўкраінскага МУС.

«Апошнім часам у СМІ зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што асобы, якія нібыта зьяўляюцца сьведкамі гібелі некалькіх удзельнікаў Эўрамайдана, апавялі пра гэта журналістам некалькіх СМІ. Гэтак, паводле апошніх дадзеных, апублікаваных у СМІ, забойства грамадзяніна Жызьнеўскага магла ўчыніць невядомая жанчына. Аднак усе спробы супрацоўнікаў сьледчых падразьдзяленьняў МУС пагутарыць з магчымымі сьведкамі злачынстваў вынікаў не даюць».

У МУС адзначылі, што спроба сьледчых пагутарыць зь сьведкам Тарасам Кабялкам завяршылася тым, што ахоўнікі Ўкраінскага дома заявілі міліцыянтам: «Такой асобы ў памяшканьні няма».

МУС Украіны зноў заклікаў магчымых сьведак або відавочцаў злачынстваў даць любую інфармацыю, якая паспрыяе раскрыцьцю гэтых злачынстваў, паведамляе «Украінская праўда».

Пра вэрсію з жанчынай напісала газэта «Вести», якая ўзяла інтэрвію ў «сяброў» Міхаіла Жызьнеўскага. Імёны сяброў Жызьнеўскага зьмененыя. Тарас Кабялка, у якога таксама бралі інтэрвію, пра гэта нічога ня кажа.

«Шчыра кажучы, шмат хто чаго гаворыць. Інфармацыя даходзіць розная. І калі ад яе адштурхоўвацца, страляла ў яго цёлка. Амаль ва ўпор. Выйшла з-за аўтобусаў і стрэліла», — сказаў хлопец, якога выданьне назвала Юрыем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG