Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лістраценка: Мова дапамагла пазнаёміцца зь цікавымі людзьмі


Аўтар Аляксандра Баярына

Аўтар Аляксандра Баярына

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.

Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. Я зь вёскі, дзе скончыў беларускую школу, вырас на беларускай літаратуры, і да гэтага часу памятаю: Здароў марозны звонкі вечар... Цяпер, здаецца, у БУКВАРЫ ўжо няма гэтага верша.

2. Амаль нідзе. Толькі з зацікаўленымі людзьмі.

3. Дапамагла ў свой час пазнаёміцца шмат зь якімі цікавымі людзьмі.

4. Ніякіх, асабліва.

5. Здаецца, усё нічога сабе.
XS
SM
MD
LG