Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны спрабуе ўзгадніць парадак дня


Дэпутат Алег Цягнібок
Дэпутат Алег Цягнібок

Ва Ўкраіне Вярхоўная Рада спрабуе ўзгадніць парадак дня чацьвёртай сэсіі, на якой дэпутаты павінны абмеркаваць шляхі выйсьця з палітычнага крызісу. Цяпер праходзяць кансультацыі ва фракцыях.

Апазыцыя патрабуе, каб перадусім парлямэнт разгледзеў пытаньне аб галасаваньні па Канстытуцыйным акце, які — паводле сьцьвярджэньня апазыцыянэраў — падпісалі ўжо 226 дэпутатаў. У дакумэнце ідзе гаворка аб магчымасьці аднавіць Канстытуцыю Ўкраіны ў рэдакцыі 2004 году, якая прадугледжвае парлямэнцка-прэзыдэнцкую форму праўленьня .

Акрамя таго, лідэр аб’яднаньня «Свабода» Алег Цягнібок запатрабаваў заслухаць справаздачу генэральнага пракурора Віктара Пшонкі і выканаўцы абавязкаў кіраўніка МУС Віталя Захарчанкі пра расьсьледаваньне выкраданьняў і забойстваў, якія адбыліся ад пачатку масавых акцый пратэсту ў Кіеве.

Прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў, са свайго боку, прапануюць загадзя ўзгадніць усе пытаньні, якія будуць выносіцца на галасаваньне.

Сьпікер Уладзімер Рыбак адмовіўся ад прапановы апазыцыі правесьці кансультацыі проста ў прэзыдыюме Вярхоўнай Рады і абвясьціў перапынак .

Напярэдадні ніжняя палата парлямэнту Ўкраіны так і ня здолела ўзгадніць парадак дня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG