Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе бяздомным схавацца ад маразоў?


Надзвычайныя халады ў Беларусі прывялі да трагедыі.

Паводле Менскай службы МНС, двое бяздомных загінулі ў сутарэньнях жылога дома, бо працякла гарачая вада. Здарэньне адбылося на вуліцы Чкалава. Узровень вады ў сутарэньні быў каля 30 сантымэтраў.

Трагедыі можна было б пазьбегнуць, калі б бяздомныя зьвярнуліся ў начлежку.

Дырэктар менскага Дому начнога перабываньня асобаў бяз пэўнага месца жыхарства Мікалай Вяркееў запэўніў Радыё Свабода, што ў ягоным прытулку ёсьць месцы:

«Прымусіць да нас прыйсьці мы нікога ня можам. З абмарожаньнямі, траўмамі да нас людзі не прыходзілі. Знаходзяцца ў нас па-рознаму — ад месяца да года, у залежнасьці ад абставінаў. Але месцы ёсьць, да нас можна зьвяртацца».


Дом прытулку знаходзіцца ў Менску на вуліцы Ваупшасава, 42
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG