Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Красамоўныя лічбы, якія сьведчаць пра правал у прамысловасьці Беларусі, прывёў сёньня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе па разьвіцьці прамысловага комплексу.

Ён сказаў, што аб’ём вытворчасьці зьнізіўся на 5%. Узрасла зьнешняя дэбіторская запазычанасьць, даўгі за неаплачаную прадукцыю дасягнулі 118 трыльёнаў рублёў, што больш за два сярэднямесячныя аб’ёмы вытворчасьці. Чысты прыбытак прамысловых прадпрыемстваў скараціўся амаль удвая, 17% прадпрыемстваў ужо стратныя, а сумарныя чыстыя страты дасягнулі 4,5 трыльёна.

«Гэта сапраўды страшныя лічбы, — сказаў Свабодзе былы генэральны дырэктар „Амкадора“ Васіль Шлындзікаў. — І гэта заканамерны вынік эканамічнай палітыкі дзяржавы. Вакол нас рынкавая эканоміка. А там дзейнічаюць свае законы, якія не падпарадкоўваюцца ўказам беларускага кіраўніка. Ігнараваньне рынкавых законаў і даводзіць да гэтага.

Амаль кожнае пятае прадпрыемства вырабляе толькі... дым. І праядае тое, што раней назапасілі. Лепей бы яны наагул не працавалі. Лепей бы іх у Сочы накіраваць. І няхай там адпачываюць на беразе. Карысьці для эканомікі было б болей».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG