Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская інтэграцыя Грузіі незваротная — прэ’мер-міністар


Іраклі Гарыбашвілі

Іраклі Гарыбашвілі

Прэм’ер-міністар Грузіі Іраклі Гарыбашвілі заявіў, што чакае падпісаньня пагадненьня пра асацыяцыю паміж ягонай краінай і Эўрапейскім зьвязам да жніўня.

Выступаючы ў Брусэлі пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлем Барозу, ён падкрэсьліў, што эўрапейская інтэграцыя Грузіі незваротная:

«На тле пастаяннага ціску Расеі мы надаём асаблівае значэньне жыцьцёва важнай ролі Эўразьвязу ў падтрымцы міру і стабільнасьці ў Грузіі», — заявіў Гарыбашвілі.

Барозу ў сваю чаргу заклікаў «усіх у рэгіёне» паважаць выбар Грузіі.

Грузія, а таксама Малдова парафавалі свае пагадненьні пра асацыяцыю зь Эўразьвязам на лістападаўскім саміце Ўсходняга партнэрства ў Вільні.
XS
SM
MD
LG