Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калектыў Радыё Свабода атрымаў узнагароду за «Жыцьцё пасьля раку»


Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская арганізацыя працоўных жанчын» разам з камандай сайту oncopacient.by у межах конкурсу журналісцкіх матэрыялаў на тэму «Хвароба, што зьмяніла жыцьцё» ўзнагародзіла калектыў Радыё Свабода за мультымэдыйны праект «Жыцьцё пасьля раку».

Гэта гісторыі анкалягічных хворых, якія пасьпяхова лечацца, ведаюць, што рак — гэта не прысуд, і дапамагаюць іншым усьвядоміць гэта і змагацца з хваробай.

Карэспандэнты Свабоды пераказалі 22 гісторыі розных людзей з розных гарадоў Беларусі — банкіра, актрысы, палітычнага актывіста, тэатральнага крытыка, настаўніцы ангельскай мовы, сьвятара, апазыцыйнага актывіста ды іншых. Героі праекту «Жыцьцё пасьля раку» шчыра расказалі, як хвароба зьмяніла іх жыцьцё. Сярод герояў праекту ёсьць і такія, хто жыве пасьля раку ўжо 30 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG