Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандэла пакінуў спадчыну $4 млн


Фрагмэнт 9-мэтровай бронзавай статуі Нэльсана Мандэлы

Фрагмэнт 9-мэтровай бронзавай статуі Нэльсана Мандэлы

Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла пакінуў спадчыну 46 млн рандаў (4.13 млн даляраў).

Пра гэта паведамілі выканаўцы яго тэстамэнту падчас публічнага абвяшчэньня запавету Мандэлы.

Выканаўца судзьдзя Дыкганг Масэнэке, падсумоўваючы запавет былога прэзыдэнта і ляўрэата Нобэлеўскай прэміі, заявіў, што наколькі яму вядома, ніхто не зьбіраецца аспрэчваць запавет Нэльсана Мандэлы.

У спадчыну Мандэлы ўваходзяць дарагі дом у Яганэсбургу, сьціплы дом у яго роднай Усходне-Капскай правінцыі, а таксама даходы ад напісаных ім кніг, у тым ліку аўтабіяграфіі.

Блізкія служкі Мандэлы атрымаюць па 50 тысяч рандаў (каля 5000 даляраў) кожны. Школы, у якіх вучыўся Мандэла, атрымаюць 100 тысяч рандаў (10 тысяч даляраў).

Мандэла памёр у сьнежні мінулага году ва ўзросьце 95 гадоў.
XS
SM
MD
LG