Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гагаузы хочуць быць разам зь Беларусьсю


Галасаваньне ў Гагаузіі 2 лютага

Галасаваньне ў Гагаузіі 2 лютага

У Гагаузіі апублікаваныя вынікі рэфэрэндуму аб статусе гэтай аўтаноміі на поўдні Малдовы, які адбыўся 2 лютага. Супраць інтэграцыі Малдовы ў Эўразьвяз прагаласавалі 97,2% выбарцаў.

За больш цесныя адносіны з Мытным саюзам Беларусі, Казахстану і Расеі выказаліся 98,4% выбарцаў.

Акрамя таго, 98,9% выбарцаў падтрымалі права Гагаузіі абвесьціць незалежнасьць у выпадку, калі Малдова страціць сваю незалежнасьць або добраахвотна адмовіцца ад яе.

Яўка выбарцаў была большай за 70%.

Напярэдадні рэфэрэндуму кіраўнік Гагаузскай аўтаноміі Міхаіл Фармузал у інтэрвію нашаму радыё адзначыў, што рэфэрэндум мае «кансультацыйны характар».

У Гагаузіі жывуць каля 155 тысяч чалавек, у асноўным этнічныя туркі, якія вызнаюць праваслаўе. Многія жыхары гэтага рэгіёну баяцца, што збліжэньне Малдовы з Эўразьвязам можа прывесьці да аб’яднаньня краіны з Румыніяй і абмежаваньня правоў жыхароў аўтаноміі.

Афіцыйныя мовы ў аўтаноміі – гагауская, румынская і расейская. Гагауская мова зьяўляецца роднай для большасьці насельніцтва. Аднак навучаньне дзяцей у аўтаноміі вядзецца пераважна на расейскай мове.
XS
SM
MD
LG